Экскурсія ў этнаграфічны куток “Беларуская хатка”

- 15:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У яслях-садзе № 13 Смаргоні працуе этнаграфічны куток “Беларуская хатка”. Менавіта яго наведалі выхаванцы другой малодшай групы № 1 падчас тэматычнай экскурсіі.

Дзеці даведаліся шмат чаго цікавага, напрыклад, што такое калаўрот, для чаго ён быў патрэбны. Убачылі, які быў раней посуд у нашых продкаў, таксама выхаванцы разгледзелі печ. Калі яны даведаліся, што ў печы людзі раней гатавалі ежу, то былі вельмі ўражаны. Некаторыя словы яны чулі ўпершыню. Усе дзеці былі зацікаўлены кутком, яны задавалі пытанні і абавязкова атрымлівалі на іх адказы. Экскурсія ўсім вельмі спадабалася.

“Беларуская хатка” была створана для выхавання нацыянальнай годнасці, фарміравання патрыятычных пачуццяў, азнаямлення выхаванцаў з культурай і побытам беларускага сялянства.

Экспанаты этнаграфічнага кутка выкарыстоўваюцца на занятках па азнаямленні са звычаямі і традыцыямі беларускага народа, выяўленчым мастацтве, пры правядзенні свят “Масленіца”, “Запрашаем на Калядкі”. Куток “Беларуская хатка” пастаянна папаўняецца.

 

Ганна ЛЯСКОЎСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 13 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий