Як наладжана выхаваўчая работа ў давыдаўскай школе

- 11:53ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

У рамках Года гістарычнай памяці, які пераняў эстафету ў Года народнага адзінства ў Давыдаўскай сярэдняй школе Светлагорскага раёна праводзіцца вялікая выхаваўчая работа.

Любоў да Радзімы немагчымая без любові да роднай мовы. Шматлікія мерапрыемствы дапамагаюць вучням акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як гучыць дзіўнае, непаўторнае беларускае слова. Гэтаму садзейнічалі і семінар “Анатоль Сыс – паэт Гомельшчыны”, прысвечаны творчасці маладога паэта-земляка, і конкурс чытальнікаў вершаў і ўрыўкаў прозы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, і займальныя лінгвістычныя гульні. 

Тэма народнага адзінства разглядаецца на працягу навучальнага года ў рамках Школы актыўнага грамадзяніна, падчас агульнашкольных мерапрыемстваў. Вучні дзеляцца думкамі пра гістарычнае развіццё Беларусі, абмяркоўваюць сучасныя дасягненні нашага народа, Мы ўпэўнены, што традыцыі беларусаў мы захаваем і ў песнях, і ў святах.

Менавіта цяпер, калі спрабуюць перапісаць гераічнае мінулае нашай краіны, важна памятаць пра адну з самых трагічных старонак у гісторыі нашай малой радзімы – Вялікую Айчынную вайну і Халакост яўрэйскага насельніцтва вёскі Давыдаўка.

Сёння на тэрыторыі Давыдаўскага сельскага Савета сем памятных знакаў воінам-аднавяскоўцам, якія загінулі на франтах самай жудаснай у гісторыі чалавецтва вайны, помнік ахвярам Халакосту, тры брацкія магілы савецкім воінам і партызанам. Па гэтых знакавых мясцінах прайшоў велапрабег, арганізаваны ў школе, адзін з маршрутаў быў звязаны з аперацыяй “Баграціён”.

Члены краязнаўчага гуртка школы знайшлі месца, на якім у гады Вялікай Айчыннай вайны быў размешчаны камандны пункт 65-й арміі генерала П.І.Батава, дзе ішла падрыхтоўка для нанясення асноўнага ўдару па войсках праціўніка. Гэта памяць патрэбна ўсім нам. Калі мы вайну забудзем – зноў пачнецца вайна. Ад нас зараз залежыць захаваць гэту памяць ці не.

У рамках Года гістарычнай памяці адбылася сустрэча вучнў нашай школы са студэнтмі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. Настаўнік гісторыі Вольга Асланава правяла з моладдзю майстар-клас па арганізацыі і правядзенні даследчай дзейнасці. А вучаніца XI класа Ксенія Міцкевіч выступіла з даследчай работай “Боль XX стагоддзя” (Халакост яўрэйскага насельніцтва в. Давыдаўка).

Потым усе пабывалі на брацкіх могілках, дзе пахаваны воіны Вялікай Айчыннай вайны і ахвяры Халакосту в. Давыдаўка, і ўсклалі вянкі.

Беларускі народ змог прайсці праз суровыя выпрабаванні і вынесці на сваіх плячах увесь цяжар вайны. Мы павінны пра гэта не забываць і памятаць пра гераічны подзвіг нашага народа, каб не паўтарылася падобная трагедыя. Вось чаму сучасная школа адводзіць такое важнае месца патрыятычнаму выхаванню, захаванню гістарычнай памяці.

 

Алена ЛАПОТКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Давыдаўскай сярэдняй школы
Светлагорскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий