Мерапрыемства для бацькоў “У здаровай сям’і – здаровыя дзеці”

- 17:30ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця сярод бацькоў выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка было праведзена мерапрыемства “У здаровай сям’і – здаровыя дзеці”.

Пачалося мерапрыемства з прытчы “Дар багоў”, з якой бацькі даведаліся, што здароўе схавана ў самым чалавеку, але не кожны можа яго знайсці і зберагчы. Маці і таты пазнаёміліся з прэзентацыяй, з якой даведаліся, як сфарміраваць у дзяцей правільнае харчаванне, як правесці гартаванне, скласці спрыяльную псіхалагічную абстаноўку ў сям’і.

Былі праведзены вясёлыя гульні “Знайдзі вуха, знайдзі нос”, “Валейбол з шарамі, “З купіны на купіну”. Успомнілі бацькі прыказкі і прымаўкі пра здароўе. Дарослыя з цікавасцю стваралі масажныя мячыкі, выкарыстоўваючы паветраныя шарыкі і розныя крупы. Зрабіўшы іх, удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што мячык з любым напаўняльнікам будзе вельмі карысны для дзіцяці.

Кожны з бацькоў атрымаў салодкі падарунак з кошыка “Аптэка для душы”, у якой да цукерак былі прымацаваны пазітыўныя выказванні. Напрыканцы мерапрыемства кожны з бацькоў ацаніў яго з дапамогай незвычайных тэрмометраў, у якіх яны намалявалі сваю шкалу задаволенасці.

Хочацца спадзявацца, што гэта сустрэча прымусіць бацькоў задумацца пра сваё здароўе і здароўе сваіх дзяцей.

 

Наталля КАСКО,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий