Прафарыентацыйная экскурсія ў Навагрудскі аграрны каледж

- 13:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках прафарыентацыйнай работы навучэнцы 9-га класа Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна наведалі Навагрудскі аграрны каледж.

Для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія, падчас якой навучэнцы пазнаёміліся з матэрыяльнай базай, спецыяльнасцямі, па якіх у каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка, парадкам паступлення ва ўстанову, прыкладамі працаўладкавання. Таксама вучням давялі да ведама, што пачынаючы з гэтага года на базе адзінаццаці класаў каледж будзе ажыццяўляць падрыхтоўку кадраў па новай спецыяльнасці “Тэхнік па папярэджанні і ліквідацыі НС”.

Падчас экскурсіі дзеці пабывалі ў лабараторыі па вырошчванні бульбы, а потым зазірнулі ў студэнцкі інтэрнат, дзе даведаліся пра бытавыя ўмовы пражывання. У завяршэнні сустрэчы навучэнцаў адвезлі на аўтадром, дзе кожны паспрабаваў сябе ў ролі вадзіцеля легкавога аўтамабіля і трактара.

Дзевяцікласнікі былі ўражаныя, а некаторыя нават задумаліся пра паступленне ў каледж у бягучым годзе.

 

Вольга КАЛЯДА,
класны кіраўнік 9-га класа
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий