Грынкаўскія вучаніцы развіталіся з пачатковай школай  

- 15:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Для навучэнцаў 4-га класа Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна прайшоў ранішнік “Бывай, пачатковая школа!”. Гэты клас меў сваю асаблівасць – у ім на працягу чатырох гадоў займаліся адны дзяўчынкі.

Вядучыя, васьмікласніцы Алёна Чыганаева і Маргарыта Франкоўская, запрасілі на свята вучаніц 4-га класа і іх першую настаўніцу Жанну Шыдлоўскую.

Святочную атмасферу ў пачатку мерапрыемства дапамог стварыць вальс, дзе ў пары з дзяўчынкамі танцавалі хлопчыкі 5–7-х класаў.

Падчас мерапрыемства вучаніцы ўспаміналі, як пачыналася для іх школьнае жыццё ў 1-м класе, як яны разам з першай настаўніцай на працягу чатырох гадоў з цікавасцю крочылі па лесвіцы ведаў, вучыліся чытаць і пісаць, лічыць і рашаць задачы, вучыліся жыць па школьных правілах. А яшчэ навучыліся пераадольваць цяжкасці, сябраваць, разумець адно аднаго.

У гумарыстычных сцэнках-мініяцюрах чацвёртакласніцы прадставілі цікавыя моманты школьнага жыцця. З вялікім задавальненнем разам са сваімі бацькамі ўдзельнічалі ў конкурсах, дзе неабходна было праявіць кемлівасць, здагадку, уважлівасць. Бацькам давялося яшчэ прайсці і праз своеасаблівы экзамен-выпрабаванне, каб быць таксама “пераведзенымі” ў 5-ы клас.

З заканчэннем вучобы на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцаў павіншавала дырэктар Наталля Парамонава. Яна пажадала дзяўчынкам быць паспяховымі ў вучобе, актыўнымі ў школьным жыцці, стараннымі, дысцыплінаванымі і ўручыла дыпломы аб заканчэнні пачатковай школы. Цёплыя віншавальныя словы і пажаданні прагучалі і ад мяне, іх першай настаўніцы. На памяць і добры ўспамін я падарыла сваім вучням-выпускніцам дыск з фотаздымкамі “Моманты школьнага жыцця”. У адказ дзеці падарылі настаўнікам, якія іх вучылі на працягу чатырох гадоў сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Наперадзе выпускнікоў пачатковай школы чакае не менш цікавае і захапляльнае падарожжа па краіне ведаў. Няхай ім шанцуе!

 

Жанна ШЫДЛОЎСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий