Першы заробак атрымалі выхаванцы летніка “К.Р.У.Т.О.”

- 18:01ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 10-га класа Гудзевіцкай сярэдняй школы Мастоўскага раёна вырашылі не толькі адпачыць летам, але і атрымаць першы працоўны вопыт. Сёлета ў працоўны летнік “К.Р.У.Т.О.” запісаліся дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак.

Падлеткі былі задзейнічаны на палях сельгаспрадпрыемства ЗАТ “Гудзевічы”. Іх працу арганізавалі згодна з заканадаўствам. Пільная ўвага надавалася арганізацыі бяспекі жыццядзейнасці, пасля заключэння працоўных дагавароў навучэнцы прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі. Сваю работу падлеткі штодзень выконвалі добрасумленна, з ахвотай і энтузіязмам. У першую палову дня яны працавалі, а пасля ўдзельнічалі ў выхаваўчых мерапрыемствах, экскурсіях, сустрэчах з цікавымі людзьмі, гульнявых праграмах.

Надоўга запомняцца такія мерапрыемствы, як віртуальная экскурсія “Слаўныя сыны Беларусі”, прагляд і абмеркаванне кінастужкі “Брэсцкая крэпасць-герой”, ШАГ “І памятаць балюча, і забыць нельга” (да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа), інфармацыйная гадзіна “Незалежная і квітнеючая Беларусь!” (да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь), працоўная акцыя “Абеліск”, “Вось яна, відаць здаля – мая любая зямля!” (міні-паход да Года гістарычнай памяці) і святочнае закрыццё лагернай змены “Да новых сустрэч!”.

Васямнаццаць дзён праляцелі хутка, але ўсе яны былі прадуктыўнымі і насычанымі і надоўга застануцца ў памяці падлеткаў. Упэўнена, што праца не пакінула дзяцей раўнадушнымі, навыкі, набытыя ў час працы, спатрэбяцца ім у жыцці.

– Праца пасільная, а адпачынак цікавы і разнастайны, – каментуе выхаванка лагера “К.Р.У.Т.О.”, – а на свой першы заробак планую купіць нешта для душы. І яшчэ я зрабіла для сябе выснову: грошы з неба не падаюць.

Я ўпэўнена: калі ў дзецях закладзены правільныя адносіны да працы, то яны хутка знойдуць сябе ў будучай прафесіі і рэалізуюць свае жыццёвыя пазіцыі.

 

Ніна СЛАВУТА,
дырэктар лагера працы і адпачынку
Гудзевіцкай сярэдняй школы
Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий