Эдуард ГАРЦУЕЎ,
дырэктар ДУА “Антонаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа
Жлобінскага раёна”,
Гомельская вобласць
Кіраўнік музея, музейнага пакоя запрашае навучэнцаў прыняць удзел у тэматычнай квест-гульні з выкарыстаннем воблачных тэхналогій, якая пабудавана на праходжанні займальных тэматычных станцый па этнаграфіі Беларусі, самастойным даследаванні і пошуку адказаў на заданні маршрутных лістоў. Удзельнікам гульні выдаюцца маршрутныя лісты, гульцы адпраўляюцца ў падарожжа па станцыях, самастойна выконваючы заданні гульні.
Для выканання заданняў на станцыях удзельнікам неабходна прасканіраваць QR-код з заданнем. Правільнасць выканання заданняў педагог можа прасачыць праз тэлефон ці камп’ютэр.
Інтэрактыўная гульня па спасылцы: