Члены пярвічнай арганізацыі БРСМ імя Н.В.Тананайка дзіцячага сада – сярэдняй школы № 12 Магілёва далучыся да чэленджу “Прыбяром снег разам”.
У рамках акцыі навучэнцы 9 “Б” класа наведалі пажылых людзей, якія маюць патрэбу ва ўборцы снегу на прылеглых тэрыторыях прыватных домаўладанняў.
Школьнікі ачысцілі падыходы да варот і брамак, а таксама пляцоўкі каля ўваходных дзвярэй.
Па асабістай просьбе Вольгі Макараўны Анчук праведзена праца па расчыстцы драўлянай лесвіцы і мастка ў вусці ракі Дубравенкі. Гэтая дарога дае магчымасць жыхарам пасёлка кароткім шляхам прайсці ў бліжэйшы мікрараён.
Ірына РАВУЦКАЯ,
педагог-арганізатар,
дзіцячага сада – сярэдняй школы № 12 Магілёва