Развіваем творчасць і густ

- 13:01ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Мастацкая дзейнасць – найбольш эмацыянальная сфера дзейнасці дзяцей. У 1 “А” класе нашай школы арганізаваны гурток “Юныя самаробкіны”, які з задавальненнем наведваюць усе навучэнцы класа.

Гурток накіраваны на развіццё творчых здольнасцей вучняў. Праграма гуртка носіць комплексны характар, знаёміць з тэхналогіяй работы з рознымі матэрыяламі. Набываючы тэарэтычныя веды і практычныя навыкі працы з імі, дзеці не толькі ствараюць вырабы сваімі рукамі, але і спазнаюць радасць творчасці.

Праца ў гуртку развівае творчыя і разумовыя здольнасці, эстэтычны густ, а таксама канструктарскае мысленне дзяцей. Асабліва важна, што вучні спазнаюць значнасць сваёй працы. У канцы кожнага занятку арганізуецца выстава работ. Дзеці абмяркоўваюць выкананыя работы і радуюцца поспехам таварышаў. А вырабы з задавальненнем дораць бацькам і сябрам.

Кацярына СТРАШЫНСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў СШ № 7 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий