Спаборнічалі “Адвага” і “Страла”

- 21:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У Зэльвенскай дзяржаўнай санаторнай школе-інтэрнаце прайшла спартландыя паміж вучнямі і работнікамі школы “Вясёлыя старты — 2020”.

У гэтым годзе спартыўныя дасягненні мы прысвяцілі 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. І тым самым далучыліся да абласной акцыі“Памяць. Адзінства. Перамога”.

На старт выйшлі каманда педагогаў “Адвага” і каманда вучняў “Страла”. Тут не важныя ні ўзрост, ні фізічная падрыхтоўка. Ключавая ўмова ўдзелу — быць прыхільнікам здаровага ладу жыцця.

Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячом і абручом, а таксама розныя віктарыны. Усе этапы “Весёлых стартаў” праходзілі ў напружанай барацьбе.

Але спорт ёсць спорт! Чарговы раз фартуна ўсміхнулася педагогам.

Удзельнікі спаборніцтваў былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі. Пасля спаборніцтваў каманды з зарадам бадзёрасці і станоўчымі эмоцыямі доўга абмяркоўвалі сумеснае мерапрыемства.

ТаццянаКАСПЕРЧЫК,
бібліятэкар Зэльвенскай санаторнай школыа-інтэрната

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий