У Міжнародны дзень роднай мовыў Валеўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа Навагрудскага раёна завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры, свята сустрэчы з родным словам, якое доўжылася з 17 па 21 лютага. Актыўны ўдзел у правядзенні тыдня прынялі ўсе настаўнікі і вучні.
У панядзелак,17лютага, у фае школы ўсіх сустракалі Васілёк і Васілінка. Гучалі беларускія народныя песні,і кожны мог адчуць прыгожае беларускае слова,тое,што ўсіх нас яднае.Талент і кемлівасць вучні праявілі ў фотаконкурсе “Сэлфі па-беларуску!”. Фотаздымкі атрымаліся па-сапраўднаму арыгінальныя і крэатыўныя.
Падборку выказванняў славутых беларускіх пісьменнікаў пра родную мову адлюстравалі вучні 8—11 класаў на сваіх плакатах. А вось вучні сярэдняга звяна актыўнамалявалі ілюстрацыі да твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па беларускай мове настаўнікі і бацькі вучняў праэкзаменавалі свае веды ў напісанні гродзенскай абласной дыктоўкі “Праўда-памяць”, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. А вучні 5—11 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі абласнога флаер-фэсту “У любімай мове, роднай, наскай — ах,якія словы…”.
Удзельнікі дзвюх каманд, “Камета” і “Зубраняты”,вучні 5—7 класаў, спаборнічалі ў турніры “Знаўцы роднай мовы”. А старшакласнікі выступілі з цікавай прапановай: арганізаваць у школьнай бібліятэцы свабодны кніжны клуб “Буккросінг: чытаем на роднай мове”. Ідэю падтрымала бібліятэкар школы.11 хлопчыкаў і дзяўчынак 3—9 класаў старанна выконвалі цікавыя заданні штогадовага рэспубліканскага конкурсу “Буслік-2020”. Дзеці любяць гэтую гульню-конкурс і заўжды з ахвотай прымаюць у ёй удзел.
Падвядзенне вынікаў і ўручэнне ўзнагарод пераможцам конкурсаў адбылося падчас урачыстага закрыцця тыдня роднай мовы. Усмешкі на тварах дзяцей,добры настрой,шчырая і цёплая атмасфера — усё гэта сведчыць аб тым, што свята ўдалося, і дні сустрэчы з родным словам
запомняцца надоўга.
Ала ЖУКОЎСКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры Валеўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна