Пазнавальная прагулка дашкалят

- 10:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Чалавек з’яўляецца неад’емнай часткай прыроды, таму прывіццё любові і беражлівых адносін да яе неабходна пачынаць яшчэ ў дзяцінстве.

Так, выхаванцы другой малодшай групы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя, якія наладзілі педагогі ўстановы.

У гульні “Падарожжа ў прыроду” дзеці паўтарылі правілы паводзін у прыродзе, разам з выхавальнікам вучыліся вырашаць праблемныя сітуацыі на тэму “Небяспека ў прыродзе”, разглядалі альбомы “Кветкі”, “Дрэвы”, “Птушкі”, “Казуркі”.

Падчас прагулкі малыя разам з педагогамі прайшліся па экалагічнай сцежцы дашкольнага цэнтра. На клумбе паназіралі за пархаючымі матылькамі, наведалі прытулак для казурак, які зрабілі старэйшыя дзеці са сваімі выхавальнікамі. Палілі кветкі, падварушылі глебу. Далей наведалі “Птушыны гарадок”, дзе паназіралі за шпакамі і вераб’ямі. На метэастанцыі дашкаляты сачылі за сілай ветру, пазнаёміліся з сонечным гадзіннікам.

Здавалася б, гэта самыя простыя рэчы, але ж менавіта адсюль у дзяцей пачынаецца інтарэс да свету прыроды, беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.

Наталля ГРУДА,
выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий