Зрабіць свет лепшым!

- 21:16МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

З кожным днём усё часцей і часцей ва ўсім свеце кажуць пра абвастрэнне экалагічнай сітуацыі, шмат у чым абумоўленае павелічэннем энергаспажывання і забруджваннем навакольнага асяроддзя адходамі энергетычных вытворчасцей.

У сувязі з гэтым мы, педагогі, абавязаны з ранняга ўзросту фарміраваць і выхоўваць элементарную культуру беражлівага выкарыстання энергіі і прыродных рэсурсаў у падрастаючага пакалення. У гімназіі Мсціслава гэтаму надаецца вялікае значэнне ўжо не першы год, бо на базе нашай установы існуе рэсурсны цэнтр. Кіраўніком і педагогамі ў гэтым навучальным годзе было прынята рашэнне стварыць для навучэнцаў малодшых класаў пляцоўку, на якой яны найлепшым спосабам будуць атрымліваць веды пра правілы эфектыўнага і эканомнага выкарыстання энергарэсурсаў, будуць шукаць адказ на пытанне, што трэба зрабіць для таго, каб свет стаў лепшым.

Такой пляцоўкай для вучняў 3 “Б” класа стала аб’яднанне па інтарэсах “Энергарэсурсы і мы”. Каб зацікавіць дзяцей, выбіраліся розныя метады і формы работы. Найбольш паспяховымі сталі віктарыны, экскурсіі, “падарожжа ў моры доследаў”. Не засталіся ўбаку і бацькі навучэнцаў. Сумесна за экалагічным круглым сталом распрацавалі памятку па энергазберажэнні, якая стала для ўсіх штодзённым экалагічным даведнікам.

Мы навучыліся сартаваць адходы і захавалі жыццё не аднаму дрэву нашай планеты. Стварылі “Майстэрню беражлівых”, якая ўвесь час папаўняецца прадметамі побыту з непрыдатнага матэрыялу. Пабывалі акцёрамі экаказкі “Цуд-церамок”, дзе прадэманстравалі правілы рэсурсазберажэння для аднакласнікаў і сяброў.

Цэлы год дзеці плённа працавалі. Але на гэтым мы не спыняемся. Шмат думак і ідэй яшчэ наперадзе. І самае галоўнае, усе яны вядуць да агульнай мэты – зрабіць свет чысцейшым і лепшым.

Валянціна КІРЫЛЕНКА,
настаўнік пачатковых класаў гімназіі Мсціслава

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий