Дашкольная зарніца

- 18:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У яслях-садзе 35 Гродна прайшла ваенна-спартыўная гульня Дашкольная зарніца.

Гульня праходзіла на тэрыторыі ясляў-сада, дзе на розных участках размяшчаліся “штаб”, “трэніровачны лагер” з паласой перашкод, “медпункт”, “сакрэтны лес” і “прывал”.

Мэтай правядзення “Дашкольнай зарніцы” педагогі бачылі маральна-патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў, выхаванне ў дзяцей пачуцця ўзаемадапамогі і таварыскай падтрымкі, прапаганду здаровага ладу жыцця. Разам з гэтым для нас было важна расказаць дзецям пра падзеі ваеннага часу, каб яны мелі ўяўленне пра тое, якой цаной здабыты мір і незалежнасць нашай краіны.

Працяглая і дбайная падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства згуртавала дзяцей і дарослых. Бацькі і педагогі падрыхтавалі неабходныя атрыбуты: пілоткі, форму, умоўныя гранаты, “сакрэтныя данясенні”, наладзілі паласу перашкод. Выхавальнікі ў группах праводзілі гутаркі, чыталі кнігі. Менавіта кнігі дапамаглі сфарміраваць агульнае і правільнае ўяўленне, даступна распавесці выхаванцам ясляў-сада пра вайну, пра незалежнасць краіны. Мы вельмі ўдзячныя загадчыцы бібліятэкі Тамары Хламко і супрацоўнікам гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка за вялікую падборку цікавых ілюстраваных кніг.

Педагогі вучылі дашкольнікаў маршыраваць, завучвалі з імі вершы і песні ваенных гадоў. Нашы выхаванцы праглядалі відэаролікі пра тое, як ускладалі кветкі да помнікаў воінаў, якія аддалі жыццё дзеля міру на зямлі. Успаміналі, як зусім нядаўна пісалі лісты са словамі падзякі ветэранам, малявалі свае ўяўленні пра вайну, рабілі вырабы разам з бацькамі для выставы. Усе гэтыя веды былі выкарыстаны для правядзення ваенна-спартыўнай гульні “Дашкольная зарніца”.

             

Ваенна-спартыўная гульня – выдатная магчымасць умацаваць здароўе выхаванцаў, выхаваць у дзяцей пачуццё ўзаемадапамогі і таварыскай падтрымкі, сфарміраваць навыкі хуткай рэакцыі ў нестандартных сітуацыях, мацней з’яднаць дзіцячы калектыў.

Алена ЖЭГАЛА,
загадчык ясляў-сада № 35 Гродна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий