З лесам на “ты”

- 9:37ВИТЕБЩИНА, Регионы

 

 

Летні лагер працы і адпачынку — гэта магчымасць дадатковага самавыхавання, рэалізацыі творчых магчымасцей. Дзецям неабходна стварыць умовы для здаровай цікавасці ў спазнанні навакольнага свету, навучыць іх самастойна думаць, прымаць рашэнні, дазволіць зарадзіцца духоўнай і фізічнай энергіяй, быць добрымі.

Ужо чацвёрты год запар у сярэдняй школе № 2 Бешанковіч летам дзейнічае школьны лагер працы і адпачынку “Парастак”. Для арганізацыі працоўнай дзейнасці выхаванцаў установа адукацыі і Бешанковіцкі лясгас заключылі дагавор.

З пачатку лета навучэнцы ўключыліся ў праполку саджанцаў елкі і хвоі на гадавальніку Бешанковіцкага лясгаса і ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні дэндрапарку. За час работы лагера выхаванцы прапалолі больш за два гектары маладых саджанцаў.

Акрамя таго што школьнікі набраліся вопыту і зарабілі свае першыя грошы, яны яшчэ і атрымалі шмат карыснай інфармацыі. Работнікі лясгаса правялі экскурсію па дэндрапарку і распавялі, як правільна даглядаць саджанцы, падзяліліся інфармацыяй пра вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя установы адукацыі ляснога профілю. Пасля чатырох гадзін працы дзеці адпачывалі на спартыўных, інтэлектуальных, пазнавальных і творчых мерапрыемствах.

Спадзяёмся, што дні, праведзеныя ў лагеры, прынеслі ўсім шмат радасных момантаў.

Людміла РАМАНЧУК,
намеснік дырэктара на вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 2 Бешанковіч

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий