Дзетвара развіталася з летам

- 16:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У апошні летні дзянёк у Гезгалаўскім яслях-садзе адбылося сапраўднае свята “Бывай, лета!”.

На пачатку мерапрыемства выхавальнік І.У.Красоўская, павітаўшы дзяцей, задала ім такое пытанне: “У якую пару года можна плаваць, загараць, для вянка кветак нарваць, у лес па ягады хадзіць, рыбку ў рэчцы палавіць?” Ну, вядома, летам! Праз музычна-рытмічную кампазіцыю “Вось яно якое, наша лета!” выхаванцы ўспомнілі, якім цікавым быў летні час у дашкольнай установе.

     

З дапамогай чароўнай кветачкі, якая “вырасла” ў дзіцячым садзе на клумбе, дзеці апынуліся на станцыі “Казачнай”. Там іх сустрэла Баба Яга, якая спачатку спрабавала напалохаць дзетвару, а потым загадала загадкі пра летнія з’явы ў прыродзе.

Пасля чароўная кветачка перанесла дзяцей на станцыю “Спартыўную”, дзе выхаванцы разам са Спорцікам паказалі свой спрыт, прымаючы ўдзел у эстафетах.

Напрыканцы падарожжа дзеці апынуліся на летняй палянцы, дзе іх вітала само Лета. Паколькі ўсе былі сумныя, бо разумелі, што прыйшла пара развітвацца з цёплай парой, Лета прапанавала вясёлыя гульні і карагоды.

Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны Гезгалаўскага ясляў-сада

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий