- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Звініць школьны званок

 

 

Доўгачаканая сустрэча з аднакласнікамі і настаўнікамі пасля працяглага перапынку адбылася сёння, 1 верасня, у сярэдняй школе № 7 Смаргоні, якая ў гэтым навучальным годзе прыняла ў свае сцены 1116 навучэнцаў.

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, прайшла для 130 першаклашак, 34 вучняў 11 класа і іх класных кіраўнікоў Святланы Васільеўны Мрочка, Вольгі Аляксандраўны Васілеўскай, Ірыны Генрыхаўны Волкавай, Вольгі Міхайлаўны Маляўскай, Алены Мікалаеўны Кезік і Наталлі Іванаўны Малышка.

Права адкрыць свята ўзняццем дзяржаўнага сцяга далі прызёрам трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды Яўгену Адашкевічу і Аляксандры Маляўскай, а таксама дырэктару школы Аляксандру Уладзіміравічу Джумкову. Звяртаючыся да першакласнікаў, будучых выпускнікоў, педагогаў і бацькоў, Аляксандр Уладзіміравіч пажадаў ім прымножыць свае веды і поспехі ў новым навучальным годзе.

Настаўніца 1 “Б” класа Вольга Аляксандраўна Васілеўская, віншуючы ўсіх новых вучняў, выказала ўпэўненасць у тым, што іх чакаюць толькі першакласныя ўрокі.

Першы званок у новым навучальным годзе далі вучаніца 1 “А” класа Сафія Копач і вучань 11 класа Сяргей Вішняк.

Прадоўжыўся першы навучальны дзень урокам ведаў “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”.

Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ