- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Валанцёрства – сродак выхавання і сацыялізацыі вучняў

 

У Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні з 2005 года працуе ваенна-патрыятычны клуб “Патрыёт”, што дапамагае ў фарміраванні патрыятызму выхаванцаў.

Клуб аб’ядноўвае вучняў ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў, педагогаў, бацькоў.Існуе савет клуба і каманды “Творцы”, “Інфарматары-прапагандысты”, “Даследчыкі”, “Мастакі-афарміцелі”, “Экскурсаводы”, “Навуковыя кансультанты”, “Валанцёры”, “Працоўны актыў”, “Пошукавая”.

 

Мэты ваенна-патрыятычнага клуба: выхаванне любові да сваёй Радзімы, павагі да беларускіх нацыянальных і культурных традыцый, арганізацыя працы па ўшанаванні памяці абаронцаў Айчыны, прыцягненне вучняў і педагогаў да дзейнасці па павышэнні асабістых ведаў, зацікаўленне валанцёрскай дзейнасцю.

Менавіта валанцёрства з’яўляецца адным з кірункаў працы клуба “Патрыёт”. Такая дабрачынная дзейнасць стала важным рэсурсам для рэалізацыі праграмы выхавання і сацыялізацыі вучняў.

Члены ваенна-патрыятычнага клуба падтрымліваюць сувязь з адзінокімі людзьмі, ветэранамі педагагічнай працы, жыхарамі аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, ладзяць канцэрты, аказваюць дапамогу па гаспадарцы.

Так, у рамках тыдня валанцёрскага руху, які праходзіў з 21па 27 верасня, члены клуба аказалі дапамогу па гаспадарцы ветэрану педагагічнай працы Аляксандры Міхайлаўне Дзенісевіч. Нашы дзеці заўсёды дапамагаюць пажылым людзям. Яны ведаюць, што быць патрыётам – гэта і дапамагаць адзінокім, хворым, пажылым людзям.

Ірына ГАВАРОЎСКАЯ,
кіраўнік клуба “Патрыёт”
Навагрудскай спецшколы-інтэрната

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ