Зялёнае святло ідэям пятрэвіцкіх школьнікаў

- 20:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Праблема разумнага выкарыстання энергіі з’яўляецца адной з галоўных праблем чалавецтва. Энергазберажэнне – не толькі эканомія грошай, але і клопат пра прыроду, пра нашу планету Зямля. Кожны з нас – яе часцінка, таму любы наш учынак, любы крок, любое дзеянне можа паўплываць на далейшы ход развіцця падзей, стан нашай планеты.

У Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна штогод адзначаюць Міжнародны день энергазберажэння, таму 11 кастрычніка ва ўстанове заўсёды шумна,весела і цікава.

Актыў вучнёўскага самакіравання збіўся з ног, каб вынайсці новыя формы работы, цікавыя і настаўнікам, і дзецям. У выніку склалі для бацькоў і дзяцей спіс шкодных парад па энергазберажэнні, якія адразу ж былі размешчаны ў інфармацыйным холе на “Ленце ідэй энергазберажэння – 2020”.

У дзіцячым садку малым, якім яшчэ цяжка ўсвядоміць праблему энергазберажэння, выхавальнікі чыталі казку К.Чукоўскага “Украдзенае сонца”, гутарылі з дашкалятамі на тэмы “Чаму гарыць лямпачка і што зрабіць, каб яна гарэла людзям заўсёды?”, “Куды ўцякае цяпло і як яго спыніць?”.

 

Вучні 1–4 класаў правялі акцыю “Выходзячы, тушыце святло!”. Пачаткоўцы пабывалі ў кожным школьным кабінеце, наведалі дырэктара, яго намеснікаў, настаўніцкую, дзе напаміналі пра неабходнасць берагчы святло і пад кожным выключальнікам наклеілі лістоўку-напамін.

Камісія з ліку навучэнцаў – пераможцаў агульнашкольных мерапрыемтваў – ацаніла работу вучняў 5–6 класаў у конкурсе малюнкаў “Беражэм энергію – беражэм будучыню”.

Да мерапрыемстваў падключыўся і атрад аховы правапарадку ў школе. Але цяперу іх была іншая місія – сачылі, каб не выцякала лішняй вады з-пад кранаў, каб не было патрачана без неабходнасці ніводнага кванта святла.

Увогуле, кожны класны калектыў у гэты дзень думаў над праблемай, што зрабіць канкрэтнага па энергазберажэнні. Свае ідэі адлюстроўвалі на “Ленце ідэй энергазберажэння – 2020”. Настаўнікі ж, у сваю чаргу, на спецыяльна адведзенай старонцы ленты пісалі слоганы да гэтага дня.

Агортваюць прыемныя пачуцці, калі бачыш актыўных, неабыякавых да сваёй школы, краіны і планеты дзяцей. Іх шчырасць і жаданне зрабіць што-небудзь карыснае, іх аганькі ў вачах ад зробленага не могуць не крануць. Няхай будзе зялёнае святоідэям і пачынанням нашыхдзяцей!

Аксана ЗАСАДЗІНСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Пятрэвіцкагадзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна
Фота Наталлі ЮШКЕВІЧ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий