- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Чыстыя рукі – здаровыя дзеці

 

У рамках месячніка здаровага ладу жыцця ў 1 “Б” класе сярэдняй школы № 4 Клімавічаў прайшла навучальная гульнёвая праграма “Чыстыя рукі – залог здароўя”.

Нездарма кажуць, што здароўе чалавека пачынаецца з чысціні рук. Бо простае мыццё рук з мылам дапамагае эфектыўна змагацца з захворваннямі.

Першакласнікі ў займальнай форме даведаліся пра спосабы пераносу інфекцыі праз рукі, пазнаёміліся з правіламі і спосабамі абароны ад інфекцый, навучыліся правільна мыць рукі.

Займальным і цікавым аказаўся для ўдзельнікаў тэст “Тваё здароўе”. Адказаўшы на пытанні, рабяты зразумелі, што ў іх дастаткова шмат шкодных звычак, з якімі трэба пачынаць змагацца ўжо сёння. Падчас віктарыны хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на няпростыя пытанні: колькі трэба секунд для намыльвання рук або пад якімі ўпрыгожваннямі хаваюцца бактэрыі, якіх больш, чым жыхароў ва ўсёй Еўропе. Таксама ўдзельнікі адгадвалі загадкі пра прадметы асабістай гігіены, згулялі ў “Дакажы слоўца”. Для рэфлексіі дзецям прапанавалі на рознакаляровых далоньках намаляваць смайлікі як сімвал таго, што ручкам радасна і весела, калі яны чыстыя.

І дарослым, і дзецям хацелася б яшчэ раз нагадаць: гігіена рук – не проста рэкамендацыя, якую можна занядбаць, гэта неабходнасць.

Марына НОВІКАВА,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 4 Клімавічаў

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий