Праваслаўная гiсторыя малой радзiмы

- 10:57БРЕСТЧИНА, Регионы

 

Вучні Малагарадзішчанскага і Дараўскага дзіцячых садоў – сярэдніх школ Ляхавіцкага раёна працягваюць сустрэчы ў рамках работы раённага рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні.

Тэма чарговай сустрэчы – “Вытокі праваслаўя малой радзімы”. Дзеці прынялі ўдзел у дыялогу з настаяцелямi храмаў раёна. Атрыманыя веды вучнi прадэманстравалі, адказваючы на пытанні віктарыны “Праваслаўе Ляхавіцкага раёна”.

Удзельнікі сустрэчы склалі формулу “Слухаць.Чуць. Послух” пад кіраўніцтвам сацыяльнага педагога В.Ф.Злакаманавай.

Спартыўныя гульні з удзелам настаяцеляў выклікалі цікавасць ва ўсіх прысутных.

Завочнае падарожжа “Полацкі сабор Святой Сафіі”, арганізаванае бібліятэкарам А.С.Нiканчук, дазволiла адчуць непаўторную атмасферу старажытнага храма, пашырыла веды пра гісторыю праваслаўя ў Беларусі не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых.

Вынікам сустрэчы стала выданне кніжкі-раскладкі “Мая малая праваслаўная радзіма”, змест і афармленне якой прыдумалі вучні. У кнiзе прадстаўлена інфармацыя пра гісторыю васьмі праваслаўных храмаў Ляхавіччыны.

Праз такія мерапрыемствы і выхоўваюцца любоў да Радзiмы і патрыятычныя пачуцці ў маленькіх грамадзян.

Святлана БІРУКОВА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай дзейнасці
Дараўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ляхавіцкага раёна,
кіраўнік раённага рэсурснага цэнтра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий