Вучымся бяспечным паводзінам на дарозе

- 16:36БРЕСТЧИНА, Регионы

 

Педагогі ясляў-сада № 4 Ганцавіч надаюць вялікую ўвагу вывучэнню правіл дарожнага руху. З гэтай мэтай праводзяцца розныя мерапрыемствы, накіраваныя на засваенне правіл бяспечных паводзін на дарозе.

 

Нядаўна ў яслях-садзе прайшла тэматычная забава “Бяспечны горад”, падчас якой выхаванцы паўтаралі правілы дарожнага руху, замацоўвалі веды пра дарожныя знакі і сігналы святлафора, вучыліся быць уважлівымі і адказнымі, дапамагаць іншым.

Гульні “Пешаходы і вадзіцелі” і “Вуліца горада” праходзілі з выкарыстаннем макета дарогі, на якой дзяўчынкі-пешаходы і хлопчыкі-вадзіцелі развівалі лагічнае мысленне і прасторавую арыентацыю, уважлівасць і назіральнасць, паказвалі дзеянні ўдзельнікаў дарожнага руху.

Усе дзеці з вялікім задавальненнем выконвалі прапанаваныя заданні.

Людміла ЦІШЧАНКА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 4 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий