- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Блінамі і чаем сустракалі Масленіцу

 

Пах бліноў і травянога чаю вітаў у гэты марозны дзень дзяцей дзіцячага сада № 37 Ліды. Так, з песнямі, гульнямі і добрым настроем яны развітваліся з зімой.

Галоўным героем свята стала саламяная лялька Масленіца. Менавіта каля яе сабраліся выхаванцы старшай групы, каб павесяліцца ад душы. Бавілі гасцей Паўлінка, яе Дзед, цётка Масленіца. Разам гулялі ў гульні “Блін гарыць!”, “Гарлачык”, “Замарожу”, ладзілі карагоды, спявалі песні, усхваляючы Масленіцу, каталіся на санках.

На свята завіталі таксама Зіма з Вясной, якія спрачаліся без перапынку, высвятлялі, хто з іх больш галоўны. Дзеці атрымалі сапраўднае задавальненне ад катання на “кані”, упрыгожаным стужкамі і званочкамі. Кульмінацыяй свята стала частаванне румянымі блінамі з духмяным чаем.

Гэта ў марозны дзень было якраз дарэчы.

Ала МІХАЛОВІЧ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 37 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

+2

Добавить комментарий