Мова краіны маёй

- 15:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Дзеля таго каб не толькі захаваць, а з кожным днём узбагачаць каштоўныя набыткі нашых продкаў, у Гарадзечненскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў рамках святкаванна Дня роднай мовы.

Напярэданні адчувалася хваляванне: як адгукнуцца вучні, ці не спатрэбіцца зацікаўліваць, запрашаць. Аднак неабыякавых аказалася значна больш, чым меркавалася. І гэта вельмі радасна, што дзеці цікавяцца нацыянальнай культурай, з задавальненнем прымаюць удзел у самых розных мерапрыемствах.

Для пачаткоўцаў бібліятэкар школы А.Я.Міцкевіч арганізавала завочную сустрэчу з беларускімі пісьменнікамі “Пішу для маленькіх…”, а рознаўзроставая група дзіцячага сада падарожнічала з Несцеркам па старонках беларускіх народных казак. Падчас мерапрыемстваў не абышлося без наведвання школьнага гісторыка-краязнаўчага музея, на базе якога дзейнічае патрыятычны клуб “Полымя”.

Вучні сярэдняга і старшага звяна паспаборнічалі ў конкурсе эрудытаў “Маё мілае беларускае слова”, гульні “Гаворым па-беларуску”. Апошняя была накіравана на тое, каб вучні разумелі, наколькі важна для беларусаў як носьбітаў этнасу валодаць чыстай літаратурнай мовай.

Таксама напярэдадні Дня роднай мовы нашы навучэнцы ўдзельнічалі ў паэтычным чэленджы “Мова краіны маёй”.

Але самым рэзанансным і насычаным быў конкурс чытальнікаў “Радзіма мая дарагая…”. У конкурсе прынялі ўдзел усе жадаючыя, атрымалі граматы, прызы, а самае галоўнае – цудоўны настрой і глыбокае перакананне: наша мова – самая цудоўная,багатая, мілагучная, спеўная… Адным словам, родная!

Людміла ВАЙТОВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий