Старшакласнікі абмяркоўваюць важныя тэмы

- 9:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8–11-х класаў Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна прайшоў у форме стрыму. Вучні, настаўнікі і госці абмяркоўвалі тэму “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”.

Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы навучэнцаў 8-га класа Дзмітрый Тамашоў і Крысціна Юркевіч раскрылі змест інфармацыйных блокаў “Народнае адзінства – залог шчаслівай будучыні Беларусі” і “Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучыню”, выкарыстоўваючы мультымедыйную прэзентацыю, падрыхтаваную Нацыянальным інстытутам адукацыі.

Інфармацыйны блок “Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту” навучэнцы абмеркавалі з госцем стрыму, старшым лейтэнантам, намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце пагранічнай заставы “Сонічы” Аляксандрам Трахімовічам. У ходзе мерапрыемства была акцэнтавана ўвага на змесце артыкула 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які абвяшчае: “Абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”. Старшакласнікі дзяліліся меркаваннямі пра прэстыж вайсковай службы, гатоўнасць да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне Радзімы. Адзначана, што менавіта адзінства народа ў вырашэнні самых цяжкіх задач, у тым ліку гарантавання бяспекі дзяржавы, з’яўляецца залогам перамогі.

Яшчэ адзін ганаровы госць стрыму – Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённага камітэта БРСМ, – абмеркавала з навучэнцамі рэспубліканскі праект “Гродна – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь – 2021” і расказала пра правядзенне ўсебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі! “ у Дзятлаўскім раёне.

Аксана РОЎБА,
класны кіраўнік 8-га класа
Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий