У рамках антынаркатычнага руху “СТАГОДДЗЕ” у Лелюкінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Іўеўскага раёна прайшла вясновая антынаркатычная акцыя “Місія – жыць!”. Акцыя заклікана далучыць удзельнікаў адукацыйнага працэсу да прафілактычнай кампаніі па барацьбе з наркаманіяй, матываваць іх да актыўнага пазітыўнага баўлення вольнага часу і здаровага ладу жыцця.
У ходзе акцыі навучэнцы зрабілі лістоўкі і буклеты па прафілактыцы наркатычнай залежнасці “Кошт задавальнення – жыццё”, “Думай да, а не пасля!” і арганізавалі інтэрактыўны выхад на вуліцы аграгардка Лелюкі з іх распаўсюджаннем. Праведзены тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны “Наркотыкі – дарога ў нікуды”, арганізаваны прагляд і абмеркаванне мастацкага кароткаметражнага фільма “Ізгой”, трансляцыя відэаролікаў “Выбар”, “Скажы НЕ наркотыкам!”. У інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры арганізавана кніжная выстава-дыялог “Імя бяды – Наркотык”. Адбыліся групавыя карэкцыйна-развіццёвыя заняткі з элементамі трэнінгу “Хачу! Магу! Умею!”, “Я ўнікальны і важны”, “Я разумею, што мае жаданні могуць адрознівацца ад маіх патрэб”.
Праведзены навучальны семінар-практыкум для класных кіраўнікоў “Напрамкі работы па прафілактыцы наркаманіі, тытунекурэння і алкагалізму”, арганізаваны суботні дыялог “Пра дзіцяча-бацькоўскія адносіны”. Для ўсіх зацікаўленых асоб прайшла прэзентацыя інтэрактыўнага інфармацыйнага рэсурсу POMOGUT.BY, які накіраваны на прафілактыку наркаманіі, аказанне дапамогі нарказалежным і сузалежным. Члены валанцёрскіх атрадаў, атрада антынаркатычнага руху правялі серыю інтэрактыўных дыялогаў, спартыўныя і пазнавальна-забаўляльныя праграмы для малодшых школьнікаў і аднагодкаў. Дзеці атрымалі памяткі пра шкоду наркотыкаў.
Але, напэўна, больш за ўсё ўразіў навучэнцаў відэаролік з прыкладамі жудасных наступстваў ужывання наркатычных сродкаў для здароўя чалавека, а таксама выступленне супрацоўніка Іўеўскага РАУС “Ведаць, каб не спатыкнуцца. Адказнасць за незаконны абарот, захоўванне і збыт наркатычных сродкаў і наступствы іх ужывання”.
Работа па прафілактыцы наркаманіі, тытунекурэння і алкагалізму, а таксама па прапагандзе здаровага ладу жыцця не абмяжоўваецца рамкамі акцый або месячнікам, а працягваецца на працягу ўсяго навучальнага года. Мы разумеем, што толькі ўсе разам – дарослыя, дзеці, падлеткі –зможам супрацьстаяць наркаманіі.
Аляксандра ЛАПАТА,
педагог сацыяльны
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна