- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

І будзе жыць Хатынь…

 

Наўрад ці знойдзецца хоць адзін беларус, які ніколі не чуў слова «Хатынь», хаця ні на адной геаграфічнай карце нельга знайсці беларускую вёску з гэтай назвай. Населены пункт быў знішчаны фашыстамі 22 сакавіка 1943 года.

У Люсінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе імя Якуба Коласа прайшлі мерапрыемствы да Дня памяці ахвяр Хатыні. Падчас класных гадзін «І будзе жыць Хатынь…» дзеці даведаліся пра гісторыю Хатыні і жудасную трагедыю, якая напаткала вёску: ад рук фашысцкіх катаў загінулі амаль усе яе жыхары.

Аповед суправаджаўся прэзентацыяй-успамінамі адзінага сведкі хатынскай трагедыі Язэпа Камінскага. Класны кіраўнік 6-га класа Л.М.Амбражук правяла ў форме відэапанарамы ўрок «Адгукнецца ў памяці Хатынь…». Дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па мемарыяльным комплексе, даведаліся пра яго стварэнне, асаблівасці архітэктурна-мастацкага збудавання. Музычнае суправаджэнне, афармленне кабінета, прэзентацыя і відэафільмы – усё гэта садзейнічала эмацыянальнаму ўспрыняццю тэмы і мэты ўрока.

Актывісты БРСМ і члены клуба «Цімур» пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара В.У.Богдан прынялі ўдзел у акцыі «Памяці сясцёр Хатыні». Хлопчыкі і дзяўчынкі добраўпарадкавалі тэрыторыю абеліска аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Для дзесяцікласнікаў прайшла класная гадзіна «Дата. Нагода. Гісторыя. Трагедыя».

Час-рэквіем «Званы Хатыні» завяршыўся ўдзелам вучняў і настаўнікаў у мерапрыемстве каля абеліска ў рамках раённага аўтапрабегу «Памяці спаленых вёсак», маршрут якога праходзіў і праз нашу вёску.

Аліна РЫЛКА,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий