- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Беражы сябе і свае грошы

 

У рамках тыдня фінансавай дасведчанасці ў Канюхоўскім яслях-садзе – сярэдняй школе Бераставіцкага раёна прайшоў урок Беражы сябе і свае грошы.

У госці да навучэнцаў 9–11-х класаў, членаў БРСМ прыехала Наталля Таўкач, начальнік аддзела рознічных продажаў ЦБП № 412 у В.Бераставіцы рэгіянальнай дырэкцыі  па Гродзенскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”.

Навучэнцам у даступнай і зразумелай форме расказалі і нагадалі пра дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне, сучасныя плацежныя гаджэты, электронныя грошы, узлом сацыяльных сетак, аплату з дапамогай QR-кода, біяметрыю ў фінансавай сферы.

На працягу ўрока дзеці былі актыўныя, атрымалі карысныя адказы на пытанні, на якія так хацелі б ведаць адказы многія дарослыя, даведаліся пра свае правы ў праблемных выпадках. Думаецца, што пасля такога ўрока ў нашых выпускнікоў у жыцці будзе менш грашовых праблем.

Наталля ШМАРОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий