“Феміда” – наша!

- 18:33МИНСК, Регионы

 

30 красавіка прайшла XV Рэспубліканская прававая алімпіяда “Феміда–2021”. Кадэты Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча перамаглі на алімпіядзе трэці раз запар. Чэмпіёнскую серыю вучылішча адкрыла яшчэ ў 2018 годзе – з тых часоў мы не здаём пазіцыі.

Шлях да перамогі не быў лёгкім і простым. Любы конкурс – гэта выпрабаванне каманды на зладжанасць, уменне працаваць у складаных абставінах і пры жорсткай канкурэнцыі. “Феміда” выпрабоўвае каманды ўсур’ёз.

Алімпіяда складаецца з некалькіх рознапланавых конкурсаў. Акцёрскія здольнасці і вакальныя даныя журы ацэньвае ў конкурсах прадстаўлення каманды і дамашняга задання – інсцэніроўкі байкі; эрудыцыю і шырыню кругагляду правярае конкурс капітанаў; глыбокія веды па грамадазнаўстве трэба прадэманстраваць, выконваючы тэст. Напісаць навелу на крымінальную тэму ўдзельнікі алімпіяды павінны за 30 мінут, а за тры мінуты расказаць пра самыя важныя рэчы – абавязак, любоў, памяць – у прамоўніцкім конкурсе. І, мабыць, адзін з самых складаных конкурсаў – конкурс на веданне фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну, падрыхтоўка да якога ідзе не адзін месяц.

Ва ўсіх конкурсах мы былі сярод лепшых. Кожны з шасці членаў каманды ведаў, што ад яго адказаў, засяроджанасці, рэакцыі залежыць агульны поспех каманды.

Перамога наша!

Мы перавядзём дух, парадуемся поспеху і будзем думаць пра “Феміду–2022”.

 

Т.А. БЛЯЦКО,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий