Час, праведзены з дзецьмі, умацоўвае стасункі  

- 10:10ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

“Устань на адну прыступку са сваім дзіцём і вярніся ў дзяцінства!” – пад такім дэвізам прайшла акцыя “Адна гадзіна з аднагодкамі майго дзіцяці” у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Чачэрска.

Цэлымі сем’ямі прыйшлі бацькі старшых груп, каб працягнуць пасадкі на алеі выпускнікоў. Паспелі не толькі пасадзіць маладыя туі, але і сфатаграфавацца са сваімі дзецьмі, паўдзельнічаць у конкурсах, пагуляць у рухомыя гульні. Нішто не перашкодзіла ажыццявіць задуманае: ні дождж, ні пандэмія.

Музычна-фізкультурныя забавы з удзелам выхаванцаў і іх бацькоў адначасова праводзіліся ў музычнай і фізкультурнай залах. А ў групавых памяшканнях у гэты час бацькі разам з дзецьмі гулялі, малявалі, будавалі, прымалі ўдзел у розных конкурсах і забавах, самі праводзілі сюжэтна-ролевыя гульні. Натхняла, што не толькі мамы, але і таты прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Адна гадзіна з аднагодкамі майго дзіцяці”. Дарэчы, адной гадзіны катастрафічна не хапала, хацелася яе падоўжыць.

Менавіта ўдзел бацькоў у мерапрыемствах даставіў дзецям асаблівае задавальненне. Гэта спрыяла ўмацаванню даверлівых адносін у сям’і, росту павагі да бацькоў, узняццю іх аўтарытэту ў вачах дзяцей.

Радасныя і ўдзячныя бацькі і дзеці – гэта самая лепшая пахвала, якую могуць чакаць педагогі нашай установы. Мамы і таты адчулі сябе добрымі бацькамі, яны паназіралі за сваімі дзецьмі сярод аднагодкаў. Убачылі не толькі магчымасці і дасягненні свайго дзіцяці, але і складанасці, з якімі яно сутыкаецца. Бацькі пазнаёміліся з сябрамі сваіх дзяцей, усталявалі сяброўскія сувязі з іншымі законнымі прадстаўнікамі.

Магчыма, менавіта такая форма працы з бацькамі дапаможа лепш разабрацца ў пытаннях выхавання і развіцця дзіцяці, навучыць відам дзіцячай дзейнасці, каб з задавальненнем займацца з малымі дома, а таксама падбіраць неабходныя метады выхавання.

 

Таццяна ШКАЛЯНКОВА,
намеснік загадчыка
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Чачэрска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий