Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для захавання этнаграфічнай спадчыны

- 13:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У сэрэдняй школе № 2 імя М.П.Масонава Свіслачы рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”.

У рамках гэтага праекту настаўнік гісторыі А.В.Пясецкі і настаўнік інфарматыкі М.І.Арол разам з вучнямі 11 “Б” класа праводзяць работу па даследаванні, захаванні і трансляцыі этнаграфічнай спадчыны на Свіслаччыне.

За тры з паловай гады рэалізавана шмат электронных рэсурсаў, віртуальных праектаў і гульняў, звязаных з этнаграфіяй роднага краю. Найбольшую цікавасць выклікаюць праекты “Старажытныя сядзібы Свіслаччыны”, “Віртуальны музей хлеба”, квест-гульня “Музейны калейдаскоп”, інтэрактыўная гульня “Хлеб – усяму галава”. 

Праект “Старажытныя сядзібы Свіслаччыны” рэалізаваны ў выглядзе мультымедыйнай прэзентацыі, якая змяшчае інфармацыю пра найбольш значныя падзеі ў развіцці сядзіб ад іх узнікнення да сучаснасці, асаблівасці іх будаўніцтва, архітэктурныя стылі, пра вядомых людзей, лёс якіх звязаны з існаваннем сядзіб. У прэзентацыі змяшчаецца віктарына, прайшоўшы якую, удзельнік можа не толькі аднавіць веды, але і знайсці новыя для сябе звесткі.

Мэта квест-гульні “Музейны калейдаскоп” – трансляцыя этнакультурнай спадчыны Свіслацкага краю ў Беларусі і за яе межамі, развіццё турысцка-краязнаўчага руху. Правядзенне квест-гульні было рэалізавана праз выкарыстанне магчымасцей “Віртуальнага музея хлеба” і ўключала 25 каманд-удзельнікаў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці.

Інтэрактыўная гульня “Хлеб – усяму галава” змяшчае пытанні па тэмах, звязаных з вырошчваннем і вытворчасцю хлеба, побытам хлебаробаў.

Паспяховасць рэалізацыі праектаў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, сучасных электронных сэрвісаў пацвярджаюць дасягненні ў краязнаўчых канферэнцыях і конкурсах. Па выніках абласнога конкурсу камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРЫЁТ.by» – два дыпломы III ступені, навуковай канферэнцыі па краязнаўству “Край Гарадзенскі” – дыплом I ступені, абласнога этапа рэспубліканскага конкурса этнаграфічных музеяў – дыплом I ступені.

Гэтыя праекты садзейнічаць павышэнню ІКТ-кампетэнтнасці ўдзельнікаў, фарміраванню зацікаўленасці падрастаючага пакалення ў вывучэнні і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама грамадска-патрыятычнаму выхаванню.

 

Аляксандр ПЯСЕЦКІ, настаўнік гісторыі,
Марына АРОЛ, настаўнік інфарматыкі
сярэдняй школы № 2 імя М.П.Масонава Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий