Дзень роднай мовы. Забава для дзяцей старшай групы

- 11:15Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

 

Маргарыта ТАРАСЕВІЧ,
музычны кіраўнік
ДУА “Яслі-сад № 83 г. Гродна”

 

 

                   

Мэта: выклікаць цікавасць да свята. Выхоўваць павагу да ўсяго роднага, беларускага.

Матэрыял і абсталяванне: музычны рэпертуар, музычныя інструменты, ручнікі.

Папярэдняя работа: гутарка пра свята, развучванне вершаў, песні, танца, аркестра, казачнай пастаноўкі “Падарожнікі”.

 

Ход забавы

 Зала святочна ўпрыгожана ў беларускіх традыцыях. Гучыць беларуская музыка.
Дзеці ўваходзяць у залу.

 

Вядучы:

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе. Хто забыў сваю мову – усё згубіў.

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

 

На фоне ціхай музыкі дзіця чытае верш Ніла Гілевіча.

Дзіця:

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае “мама”.
І цяпер для мяне сама міла гучыць.

 

Вядучы: Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы, свае казкі і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў. Найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае.

 

Танец з ручнікамі “Беларусы мы”

 

Вядучы: А як нам лепш вывучыць беларускую мову? Трэба прыслухоўвацца да роднай мовы і ўбіраць усё самае цікавае, што засталося нам у спадчыну.

Дзіця:

Мова родная мая ты,
Што і дзедавай была!
Мова мамы, мова таты,
Мова нашага сяла!
Ты звініш, калі я ўранку
Чую песні за акном,
І журчыш, як бае байку
Мне бабуля перад сном.

 

Вядучы: А ці любіце вы жарты, ці ўмееце вы адгадваць загадкі?

Дзеці: Так.

Вядучы: Слухайце ўважліва.

Пад імі блытаюцца, калі замінаюць, іх бяруць у рукі, калі хутка ўцякаюць. (Ногі)

У няўмелага, нязграбнага чалавека яны дзіравыя, у майстра залатыя. (Рукі)

За яго можна вадзіць, з ім можна застацца, калі падмануты. Ім можна кляваць. (Нос)

На іх іншы раз лепей не паказвацца, з іх могуць сыпацца іскры. (Вочы)

Вядучы: Малайцы! Сапраўды, умееце адгадваць загадкі. Ну, а зараз перапынак! Вы ўбачыце пастаноўку беларускай народнай казкі “Падарожнікі”.

 

Выходзяць тры падарожнікі (дзеці)

 

Вядучы: Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы, ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць – спявае нехта. Прыслухаўся першы:

1-е дзіця: Відаць, жаўранак.

2-е дзіця: Не, гэта лес шуміць.

Вядучы: А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

3-е дзіця: Ды гэта ж зямля наша спявае.

Вядучы: Вось якая яна, наша зямля беларуская. Таму ў нас песні такія прыгожыя.

 

Песня “Беларусь мая”

 

Вядучы: А ці любіце вы гуляць?

У духоўнай спадчыне нашага народа ёсць такія скарбы, якім суджана жыць стагоддзі і здзіўляць сваёй мудрасцю многія пакаленні. Сярод іх – беларускія народныя гульні.

 

Гульня “Адгадай, чый галасок”

Дзеці ўтвараюць круг. Адзін з гульцoў становіцца пасярэдзіне яго i закрывае вочы.

Дзеці:

Сталі ў круг, i – раз – два – тры!
Павярнуліся, сябры! На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спяваюць:
А як скажам – скок, скок, скок… (Словы “скок, скок, скок” спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапануе вядучы).
Адгадай, чый галасок. (Гэтыя словы спяваюць усе дзеці).

Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачыма, павінна адгадаць, хто праспяваў словы “скок, скок, скок”. Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.

Вядучы: А зараз прапануем вам паўдзельнічаць у аркестры.

 

Аркестр “Саўка ды Грышка”

 

Вядучы: Даражэнькія дзеці! Шануйце родную мову, яна наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца. А зараз пойдзем у групу.

 

Дзеці пад музыку выходзяць з залы.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий