Кожнай птушцы – па кармушцы

- 22:02БРЕСТЧИНА, Регионы

 

Акцыя пад такой назвай прайшла ў сярэдняй школе № 18 Брэста.

 

Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Г.У.Іманавай выраблялі і развешвалі на тэрыторыі ўстановы экалагічныя кармушкі з дроту і паперы.

Птушынае меню складалася з несалёнага сала (для сінічак), семак і круп (для вераб’ёў).

Вакол школы шмат дрэў і кустоў, якія сталі адкрытай верандай, дзе марознай зімой могуць падсілкавацца крылатыя сябры.

Таццяна МУХАРОЎСКАЯ,
педагог дадатковай адукацыі
сярэдняй школы № 18 Брэста

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий