У яслях-садзе № 12 Навагрудка кожны тыдзень дзеці ад 3 да 7 гадоў наведваюць заняткі ў басейне.
Плаванне ў басейне дастаўляе нашым выхаванцам велізарнае задавальненне. Купанне, гульні ў вадзе, плаванне спрыяльныя для ўсебаковага фізічнага развіцця дзіцяці. У басейне ёсць ўсё неабходнае абсталяванне для заняткаў.
Педагог па плаванні Н.А.Сазановіч праводзіць разнастайныя гульнявыя практыкаванні для асваення тэхнікі спартыўных і палегчаных спосабаў плавання, рухомыя гульні на вадзе, “аэробныя хвалі” і інш. Плаванне як від спорту эфектыўна спрыяе паляпшэнню стану здароўя дзяцей.
Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў працэсе навучання плаванню:
— загартоўванне;
— набыццё навыкаў плавання;
— разгрузка пазваночніка;
— паляпшэнне каардынацыі рухаў;
— павелічэнне тонусу і сілы мышцаў;
— карэкцыя плоскаступнёвасці;
— пастаноўка правільнага дыхання;
— паляпшэнне функцыі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм;
— прафілактыка псіхалагічнай перагрузкі і інш.
Заняткі ў басейне выклікаюць у дзяцей пачуццё радасці і задавальнення ад руху, спрыяюць эмацыйнаму і рухальнаму разняволенню, жаданню навучыцца плаваць, атрымліваць асалоду ад рухаў у вадзе. Вясёлы настрой, прыемныя эмоцыі, смех, радасць спрыяюць агульнаму аздараўленню дзіцячага арганізма.
Наталля РЭДЗЬКА,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 12 Навагрудка